Вы тут

Кіраўніца "Беллегпрама": трэба паглыбіцца ў знаходжанне сэканд-хэнду ў Беларусі

Таццяна Лугіна / СТВ

Новая кіраўніца канцэрна "Беллегпрам" Таццяна Лугіна занепакоеная дзейнасцю крамаў сэканд-хэнд на беларускім рынку. Пра сваю заклапочанасць яна распавяла ў інтэрв'ю тэлеканалу СТВ.

На думку Лугіной, дзейнасць сэканд-хэндаў патрабуе дадатковага рэгулявання: "Трэба больш паглыбіцца ў знаходжанне менавіта сэканд-хэнду на рынку Рэспублікі Беларусь. Умовы ўваходу гэтай прадукцыі, яе класіфікацыя і інвентарызацыя — што рэальна ўваходзіць у падкатэгорыю сэканд-хэнд. На якіх умовах яны ўваходзяць, якімі мытнымі абкладаюцца пошлінамі? У гэтае пытанне будзем паглыбляцца, вывучаць і, вядома ж, будзем для сябе разумець, што нам трэба рабіць для таго, каб гэтая дынаміка не працягвалася".

Дарэчы, сама Лугіна кажа, што носіць вопратку толькі беларускай вытворчасці. Хаця і не заўсёды гэта прадукцыя "Беллегпрама".