Kings Of Leon: "Новая пласцінка будзе "маладой" і скдаланай"

Kings Of Leon распавялі пра дэталі будучага альбома “Mechanical Bull”. Шосты студыйны LP гурта, запісаны ў Нэшвіле пад кіраўніцтвам прадзюсара Анджэла Петрагліа, з’явіцца 24 верасня. Пра гэта паведамляе Rolling Stone. Яшчэ ў сакавіку бас-гітарыст каманды Джарэд Фолаўіл распавядаў, што музыкі планавалі зрабіць “спелы” альбом і вельмі здзівіліся, калі пачулі, як “молада ён гучыць”. Пазней Джарэд прызнаўся, што ў параўнанні з папярэднімі пласцінкамі, новая будзе “больш складанай у музычным плане”.

Напярэдадні выхаду “Mechanical Bull” Kings Of Leon стануць хэдлайнерамі V festival, што пройдзе ў другой падлове жніўня ў графстве Стафордшыр. У бліжэйшы месяц амерыканцы сыграюць у Лондане, Манчэсцеры і Бірмінгеме.

Фота: www.vh1.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі