Кілер Джон Уік аказаўся "баявым беларусам"
![Кілер Джон Уік аказаўся "баявым беларусам"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/parabellumcove.jpg.webp?itok=9ldbsnMZ)
Кілер Джон Уік аказаўся "баявым беларусам". Пра гэта стала вядома напярэдадні выхаду баевіка "Джон Уік 3: Парабэлум". У рэцэнзіі на трэцюю частку серыялу, якая змешчаная ў The Wrap, і з'явілася інфармацыя пра "беларускага сірату" Джона Уіка.
"Джон Уік" — амерыканскі крымінальны баявік, ён выйшаў на экраны ў 2014-м. Галоўную ролю выканаў вядомы канадскі акцёр Кіяну Рыўз. Сіквел "Джон Уік 2" з'явіўся ў пачатку 2017 года.