Хвароба не адступае — бацька журналісткі Ксеніі Луцкіной пра здароўе дачкі

Ксенія Луцкіна / rada.vision
Ксенія Луцкіна / rada.vision

Стан здароўя палітзняволенай журналісткі Ксеніі Луцкіной вымушае жадаць лепшага. "Усё кепска. Хвароба не адступае", — расказаў журналістам "Народнай волі" бацька Ксеніі. Па яго словах, у журналісткі "пастаянныя галаўныя болі, трасуцца рукі і ногі".

Былую супрацоўніцу БТ Ксенію Луцкіну затрымалі ў снежні 2020 года. Пасля прэзідэнцкіх выбараў Ксенія звольнілася з БТ і далучылася да Каардынацыйнай рады. Яе абвінавацілі спачатку ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а потым — у змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам. За час знаходжання за кратамі ў Луцкінай моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мозгу. У 2014 годзе з гэтай прычыны яе аперавалі, выдалілі дзве пухліны.

У верасні Ксенію Луцкіну асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі. Зараз Ксенія знаходзіцца ў СІЗА Гомеля, чакае разгляду апеляцыі ў Вярхоўным судзе.

Яшчэ ў менскім СІЗА ёй абяцалі зрабіць МРТ, "але абяцанні так словамі і засталіся", кажа бацька журналісткі. Па яго словах, "сказалі, магчыма, у Гомелі зробяць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі