Хто атрымае грошы, сабраныя для палітзняволеных — стрым з Настай Базар

Наста Базар / Аляксандр Сушчэўскі / Мост Медыя

Наста Базар / Аляксандр Сушчэўскі / Мост Медыя

Падчас марафону салідарнасці з палітзняволенымі "Нам не ўсё адно" беларусы сабралі 574 тысячы еўра. Гэтыя грошы адмысловая назіральная рада, створаная з прадстаўнікоў медыя, размяркуе паміж 13 грамадскімі і праваабарончымі арганізацыямі, якія ў сваю чаргу накіруюць іх сем'ям палітвязням.

Адразу пасля марафону ў арганізатараў паляцелі камяні. Маўляў, і што ўсё гэта дзеля піяру, і што 11 тысяч данатараў — так сабе салідарнасць з'ехалых, і што дзе гарантыя, што грошы дойдуць да адрасатаў, і што сродкі асядуць у арганізацыях, ад якіх беларусы так і не дачакаліся аўдыту, і што "Ціханоўскай будзе за што жыць".

Пра гэта, а таксама пра тое, ці сапраўды заданаціўшы падчас марафону беларусы прайшлі праз свайго роду індульгенцыю гутарым з арганізатаркай акцыі, актывісткай Настай Базар

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі