Вы тут

КХЛ аштрафавала гульца мінскага "Дынама" Алега Явенку за бойку

Алег Явенка / sb.by

Спартыўна-дысцыплінарны камітэт КХЛ разгледзеў бойку з удзелам мінскага дынамаўца Алега Явенкі, піша "СБ. Беларусь сегодня". 

Інцыдэнт здарыўся 12 верасня, калі ў матчы рэгулярнага чэмпіянату "зубры" сустракаліся з "Сібір'ю" (гульня скончылася пройгрышам мінскага клуба 2:3). У першым перыядзе Явенка накінуўся з кулакамі на Яўгена Часаліна. Беларус атрымаў вялікі штраф і быў выдалены да канца гульні. 

У КХЛ вырашылі пакінуць пакаранне, вынесенае дынамаўцу, без змен і пакараць яго ў дадатак грашовым штрафам. 

Аднак дыскваліфікацыі Явенка пазбег і зможа згуляць 15 верасня ў сустрэчы мінскага "Дынама" з магнітагорскім "Металургам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.