Хірургу-стаматолагу і яго сябрам за палітыку пагражае да 12 гадоў калоніі

Эдуард Кашэцян, Уладзімір Алісіевіч і Андрэй Валахановіч

Эдуард Кашэцян, Уладзімір Алісіевіч і Андрэй Валахановіч / nashaniva.com

Хірургу-стаматолагу Эдуарду Кашэцяну і яго сябрам Уладзіміру Алісіевічу і Андрэю Валахановічу за палітыку пагражае ад 5 да 12 гадоў калоніі. Іх абвінавачваюць па пяці артыкулах: "распальванне варажнечы групай асоб або з цяжкімі наступствамі" (ч. 3 арт. 130 КК), "дыскрэдытацыя Беларусі" (арт. 369-1 КК), "рэабілітацыя нацызму, здзейсненая групай асоб або з цяжкімі наступствамі" (ч. 3 арт. 130-1 КК), "удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК) і "абраза Лукашэнкі" (ч. 1 арт. 368 КК), піша "Наша ніва".

Кашэцян — 32-гадовы мінчук з армянскімі каранямі. Па адукацыі ён урач, працаваў у 4-й гарадской стаматалагічнай паліклініцы. Яго затрымалі ў верасні 2023-га за чат, у якім яны з сябрамі абмяркоўвалі розныя падзеі. Відаць, тады ж затрымалі і двух яго сяброў. Алісіевічу 33 гады, калі верыць яго сацсеткам, ён прадаваў нерухомасць. Валахановічу 34 гады. Вядома, што яны сябравалі вельмі даўно.

Суд пачнецца 7 чэрвеня ў Мінскім гарадскім судзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі