Хапун у судзе пасля абвяшчэння прысуду анархістам
![Хапун у судзе пасля абвяшчэння прысуду анархістам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/article/miniatures/2022/09/NL_0.jpg.webp?itok=fUOGC5qK)
Наста Лойка / facebook.com
У Мінскім гарадскім судзе пасля абвяшчэння прысуду групе анархістаў адбыўся "хапун" сярод прысутных, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Сілавікі затрымалі праваабаронцу Насту Лойку і павезлі яе ў адзін з мінскіх РУУСаў. Пакуль прычына затрымання невядомая.
Таксама вядома, што былі затрыманыя прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу, а таксама сваякі палітвязня Паўла Шпетнага. Агулам паведамляюць пра пяцярых затрыманых.
Паведамляецца, што дыпламатаў валаклі па зямлі, а ў гэты час прысутны прапагандыст Рыгор Азаронак, імітуючы інтэрв'ю, пытаўся: "Як вам?".
Таксама прааваабаронцы кажуць пра спробу затрымання аднаго з адвакатаў палітвязняў па справе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.