Халезін плануе сцэнар для серыяла паводле "Дзікага палявання караля Стаха"

Ілюстрацыя да афішы оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" / belarusfreetheatre.com
Ілюстрацыя да афішы оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" / belarusfreetheatre.com

Беларускі свабодны тэатр пачне рыхтаваць сцэнарый для серыяла паводле "Дзікага палявання караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча.

Пра гэта рэжысёр і арт-дырэктар тэатра Мікалай Халезін расказаў у стрыме Еўрарадыё. Паводле слоў суразмоўцы, ідэя стварыць серыял з'явілася, як толькі Беларускі свабодны тэатр пачаў працаваць над операй "Дзікае паляванне караля Стаха".

Гэта вельмі кінематаграфічны твор. Вельмі. У поўнаметражным фільме, які выходзіў у 70-я, наогул не адлюстраваныя вельмі важныя лініі. Лініі супрацьстаяння звар'яцелай улады і простага чалавека. Мы паглядзелі і зразумелі, што лёгка ўявіць сабе сцэнар на шэсць-восем серый, які быў бы вельмі шчыльным паводле свайго напаўнення і не быў бы размазаны на два сезоны. Гэта быў бы такі жорсткі, шчыльны серыял.

Так, гэтая ідэя ёсць цяпер, але трэба разумець, што перш чым прыйсці да Netflix або Hulu, Amazon, Apple, ты павінен стварыць сінопсіс усяго серыяла і прапісаць першую серыю. Гэтым мы і будзем займацца.

Беларускі свабодны тэатр рыхтуецца да прэм'еры оперы "Дзікае паляванне караля Стаха", якая адбудзецца ў Лондане 14-16 верасня 2023 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі