Хакеісты мінскага "Дынама" ў хатнім матчы КХЛ перамаглі "Сочы"

Мінскія дынамаўцы перамаглі "Сочы"

Мінскія дынамаўцы перамаглі "Сочы" / ХК "Дынама-Мінск"

9 лістапада хакеісты мінскага "Дынама" ў рамках чэмпіянату КХЛ прымалі ў сябе ў гасцях "Сочы".

У сярэдзіне другога перыяду лік адкрылі госці. Аднак праз чатыры хвіліны Сэм Энас аднавіў раўнавагу, рэалізаваўшы штрафны кідок. У апошняй траціне сустрэчы "зубры" выйшлі наперад, дзякуючы шайбе, забітай Аляксандрам Волкавым.

"Дынама" ўмацавалася на сёмым месцы Заходняй канферэнцыі КХЛ. Клуб мае 30 балаў.

Наступны паядынак дынамаўцы правядуць ужо заўтра, 10 лістапада. Іх сапернікамі зноў будуць "Сочы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі