"Хадзіў з адкрытым ротам" — беларускі плывец пра допуск да міжнародных стартаў

Ілля Шымановіч

Ілля Шымановіч / ria.ru

Беларускі плывец, прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету Ілля Шымановіч у інтэрв'ю ria.ru расказаў пра эмоцыі, якія перажываў пасля вяртання на міжнародную арэну. У кастрычніку яго дапусцілі ў нейтральным статусе да заключнага этапа Кубка свету ў Будапешце.

"Было вельмі крута, я зноў адчуў узровень міжнародных спаборніцтваў, — кажа Шымановіч. — Першы дзень хадзіў з адкрытым ротам, як быццам першы раз прыехаў. Адчуваў сябе маленькім дзіцем. Усе ставіліся да нас станоўча, не было ніякага негатыву з боку персаналу, суддзяў, удзельнікаў... Я рады, што з'явіўся шанец выступаць на міжнароднай арэне".

Беларускі спорт, як і расійскі, апынуліся пад санкцыямі пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі