КДК пагражае караць аптэкі, якія не зніжаюць кошты на лекі

КДК пагражае караць аптэкі, якія не зніжаюць кошты на лекі

Камітэт дзяржкантроля Беларусі пагражае караць аптэкі, якія не зніжаюць кошты на лекі. Кантралёры заклапочаныя "абгрунтаванасцю коштаў на айчынныя і імпартныя лекавыя сродкі ў сувязі са зменай падатковага заканадаўства". У лютым былі праведзены адпаведныя "кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы". Іх маніторынг ахапіў 130 аптэк, якія належаць суб’ектам гаспадарання рознай формы ўласнасці. Што ж яны выявілі? У пачатку лютага 2021 года "практычна паўсюдна адбылося павелічэнне рознічных коштаў на лекавыя прэпараты як прапарцыйна новай стаўцы падатку на даданую вартасць, так і ў сувязі з павышэннем аптэчнымі сеткамі памеру ўжываемых гандлёвых надбавак" (аптэкі, у тым ліку і дзяржаўныя, паднялі кошты з-за павышэння з 1 студзеня 2021-га ПДВ).

У КДК сцвярджаюць, што шэраг аптэк ужо вырашылі пытанне, "у тым ліку шляхам увядзення зніжак, памяншэння памеру ўжывальных гандлёвых надбавак". Але "некаторыя арганізацыі праігнаравалі рэкамендацыі" Мінаховы здароўя "аб абмежаванні рознічных цэн на лекавыя прэпараты". У дачыненні да такіх аптэчных сетак кантралёры і "зацікаўленыя ведамствы" абяцаюць ўжываць "адпаведныя меры".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі