КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

КДБ Беларусі атрымаў афіцыйнае найменне на беларускай мове. Яно ўводзіцца ўказам Аляксандра Лукашэнкі №445 ад 6 снежня 2019 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 11 снежня.

Ніякіх нечаканасцяў тут не адбылося, КДБ так і будзе называцца: Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Проста раней беларускамоўнай назвы афіцыйна не было. Палажэнне аб беларускім КДБ напісана на рускай мове, там фігуруе толькі рускамоўная назва камітэта.

Таксама Лукашэнка замацаваў назву КДБ на рускай мове: Комитет государственной безопасности Республики Беларусь — і скарочаныя назвы камітэта на рускай і беларускай мовах: КГБ і КДБ адпаведна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі