Касцёл пачаў разбіральніцтва па справе ксяндза Ігара Лашука
![Ігар Лашук](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/39a145b1044781662d081e2d3c637f02_xl.jpg.webp?itok=715fIHrR)
Ігар Лашук / katolik.life
Касцёл пачаў разбіральніцтва па справе ксяндза Ігара Лашука, пробашча парафіі святога Казіміра ў Стоўбцах. Яна "даследуецца ў святле нормаў кодэкса кананічнага права". Пра гэта ў пятніцу паведаміў прэс-сакратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Санько.
Нядаўна з'явілася расследаванне Рабочага Руху, у якім "засвяціўся" ксёндз Лашук. Там было і пра яго сувязі з бізнесменам Аляксандрам Зайцавым, і пра тое, што ён можа мець сям'ю — жонку і дзяцей, нягледзячы на супярэчнасць кодэксу кананічнага права.
Таксама Юрый Санько пацвердзіў затрыманне ксяндза Генадзя Акалатовіча, пробашча парафіі святога Юзафа ў Валожыне. "Акалічнасці справы высвятляюцца", — адзначыў ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.