Кароткачасовыя дажджы чакаюцца на выхадных
![Кароткачасовыя дажджы чакаюцца на выхадных](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/nadvorje-0208_1.jpg.webp?itok=P7GzXwS5)
У суботу, 3 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, інфармуе Белгідрамет.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны.
Уначы прагназуецца 8-14 вышэй за нуль, удзень пацяплее да +16...+21. Па паўднёвым захадзе краіны сіноптыкі абяцаюць да 24 цяпла.
У нядзелю, 4 жніўня, уначы ў асобных раёнах, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 5-12 цяпла, удзень чакаецца ад +13 па поўначы краіны да +22 па поўдні.