Каардынацыная Рада пракаментавала сыход Паўла Латушкі

Святлана Ціханоўская і Павел Латушка / Наша Ніва
Святлана Ціханоўская і Павел Латушка / Наша Ніва

Каардынацыная Рада пракаментавала сыход Паўла Латушкі. Яму падзякавалі за працу і паведамілі, што з павагай ставяцца да яго рашэння. Аднак КР не пагадзілася з тэзісамі, якія палітык агучыў у эфіры Еўрарадыё:

1. Каардынацыйная рада (КР) не прымала рашэнняў ці заяваў, якія бы тычыліся адмены санкцый ці пачатку перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам. Такія пытанні на павестцы зараз не стаяць.
2. КР не мае абранага спікера, кандыдатуры на гэтую пасаду не абмяркоўваліся. Абранне спікера адбудзецца пасля прыняцця новага Рэгламенту.
3. У праекце Рэгламенту няма пунктаў, якія тычыцца выключэння чальцоў НАУ са складу КР. 
4. Прама цяпер адбываецца фіналізацыя праекту Рэгламента, які будзе ў бліжэйшы час і выстаўлены на галасаванне асноўнага складу КР. Абмеркаванне Рэгламенту адбывалася цягам апошніх некалькіх тыдняў, былі праведзены кансультацыі з Аб’яднаным пераходным кабінетам, на якія былі запрошаныя журналісты.

Больш падрабязна пра праект Рэгламенту, у панядзелак, 27 лютага, распавядзе прадстаўнік КР Андрэй Ягораў у эфіры Еўрарадыё. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі