Карціну Леанарда Да Вінчы “Збаўца свету” прадалі за рэкордную суму (фота)

Карціну Леанарда Да Вінчы “Збаўца свету” прадалі за рэкордную суму (фота)

Карціну Леанарда Да Вінчы “Збаўца свету” прадалі на аукцыёне Christie’s у Нью-Ёрку за рэкордную суму. Выніковы яе кошт складзе больш за 450 мільёнаў долараў (без падаткаў і збораў — $400 млн). Адзначаецца, што гэта адзіная з вядомых карцін знакамітага мастака, якая знаходзілася ў прыватнай калекцыі. РІА “Новости” падкрэслівае, што гэта галоўны лот не толькі таргоў пасляваеннага і сучаснага мастацтва, але і ўсяго XXI стагоддзя.

Стартавы кошт карціны склаў 100 млн долараў. Спачатку было пяць прэтэндэнтаў. Пасля таго, як стаўкі перавысілі 200 млн, засталося толькі двое патэнцыйных пакупнікоў. Удвая большую суму змог заплаціць толькі адзін чалавек.

Дагэтуль самай дарагой карцінай лічылася праца Пабло Пікаса “Алжырскія жанчыны”. У 2015 годзе яе прадалі амаль за 200 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі