Каранік не рэкамендуе змагацца з вірусамі 60 градусамі, як прапанаваў Лукашэнка

Каранік не рэкамендуе змагацца з вірусамі 60 градусамі, як прапанаваў Лукашэнка

Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік не падтрымлівае метад лячэння ад вірусаў, які прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы нядаўна зрабіў некалькі парад наконт лячэння ад каранавіруса. Гэта і тое, што "гарэлкай трэба не толькі рукі мыць", і "трактар вылячыць усіх", і саўна. "Схадзіце ў саўну — сухую! — прапанаваў прысутным Лукашэнка. — Ну, калі два-тры разы на тыдзень, таксама карысна. Кітайцы нам падказалі, што гэты вірус пры 60 градусах не вытрымлівае".

25 сакавіка падчас прэс-канферэнцыі ў Белпрэсцэнтры з Мінскага гарадскога педагагічнага каледжу задалі пытанне: "Ёсць інфармацыя, што вірус гіне пры высокіх тэмпературах". Каранік прапанаваў адказаць Алегу Скрыпко, намесніку галоўнага лекара інфекцыйнай бальніцы г. Мінска.

"Любыя вірусы гінуць пры высокіх тэмпературах, — кажа Скрыпко. — Я прыкладна разумею, чаму было зададзенае такое пытанне. Найхутчэй маецца на ўвазе, ці не знікне наша ўспышка пры павышэнні тэмпературы навакольнага асяроддзя. Можа быць. Паглядзім. Пакуль мы не ведаем. Спадзяемся, што будуць таксама сезонныя асаблівасці, будуць падобныя на грып і, напэўна, пры ўсталяванні такіх добрых, станоўчых тэмператур гэтая ўспышка будзе змяншацца".

Далей адказваў Каранік, спачатку не вельмі ўпэўнена: "Пры 60 градусах вірус гіне імгненна, калі я не памыляюся... У гэтым плане спроба прагрэць свой арганізм да 60 градусаў больш падобна на прынцып, якім лячылі ў Сярэднявеччы. Таму што там галоўнае прызначыць лекі, а пасля лекі перамогуць ці хваробу, ці хворага. Таму ў гэтым плане мы не прапануем настолькі рызыкаваць і праграваць свой арганізм да максімальна высокіх тэмператур".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі