Караеў аб "праблеме 328": Трэба вызначыць, хто калечыць жыцці, а хто — "трапіў"

Юрый Караеў на парадзе ў Мінску / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Юрый Караеў на парадзе ў Мінску / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Міністр унутраных спраў Юрый Караеў даў першае вялікае інтэрв'ю са дня прызначэння. У праграме "Контуры" на АНТ ён распавёў, як міліцыя змяняе падыходы да барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў.

Караев о "проблеме 328": Надо определить, кто калечит жизни, а кто — “попавший"

"Мы бачым выразна, хто з'яўляецца спажыўцом, хто захоўваў для сябе, хто з'яўляецца і спажыўцом і захоўваў у тым ліку для распаўсюду, для збыту, — сказаў Юрый Караеў. — Трэба дакладна вызначыць: што вось толькі з тым, хто імкнецца разбагацець, і пры гэтым калечыць жыцці, лёсы, прычым не яго аднаго, а ўсёй яго сям'і, акружэння, хто стварае лабараторыі, хто прывозіць у краіну, хто ледзь не дыверсію робіць (а, хутчэй за ўсё, так і робіць), і хто — "трапіў", скажам так, у гэтай сітуацыі. Вось іх трэба дакладна градыраваць".

Міністр лічыць, што нават калі ў Беларусь ідуць "тоненькія ручайкі" наркотыкаў, міліцыя не павінна супакойвацца. МУС нацэльвае операў не ганяцца за дробнымі збытчыкамі. "Часам нас у СМІ абвінавачваюць ці адзначаюць, што імкнуцца зарабіць сабе зорачкі там шляхам раскрыцця многіх эпізодаў ці шматлікіх злачынстваў. Мы нацэльваем на тое, каб менавіта тыя, хто пастаўляе — перакрыць гэтую трубу ў самым яе шырокім месцы, а не ганяцца за шчупальцамі гэтага спрута ці тым больш за дробнымі спажыўцамі", — дадаў міністр.

Барацьба з незаконным абаротам наркотыкаў была адной з галоўных тэм мінулага тыдня. Вялікае інтэрв'ю пра гэта даў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч.

"Цяпер галоўнай меркай эфектыўнасці праваахоўнікаў павінны стаць не колькасныя паказчыкі, а зніжэнне наркапагрозы ў цэлым. Па наступных крытэрах:

— прадухіленне ўцягвання непаўналетніх у нарказлачыннасць;

— аб'ём канфіскаваных наркотыкаў;

— выяўленне каналаў збыту і наркалабараторый;

— змяншэнне колькасці выпадкаў гібелі ад перадазіровак.

Менавіта з гэтых больш аб'ектыўных крытэрыяў варта зыходзіць праваахоўным органам, ацэньваючы сваю працу", — лічыць чыноўнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі