Кандыдат у дэпутаты спрабавала перадаць праз экран "жудасны пах хлоркі"

Кандыдат у дэпутаты спрабавала перадаць праз экран "жудасны пах хлоркі"

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, хрысціянская дэмакратка Вольга Кавалькова выступіла на дзяржаўным тэлеканале "Беларусь 3" з запамінальнай прамовай. Яна балатуецца ў Мінску па Пушкінскай выбарчай акрузе № 103. Кавалькова арыгінальна сябе прадставіла:

"Я, Вольга Кавалькова, апазіцыянерка, сапраўдная прадстаўніца той самай "пятай калоны", якой так баяцца ўлады і пужаюць людзей, як бабайкай... Я — адукаваная, разумная, маладая і сімпатычная, і ўяўляю пагрозу толькі для ўлады".

Па словах Кавальковай, яна ўдзельнічае ў выбарах для таго, каб паказаць існаванне ў Беларусі альтэрнатывы. Кандыдат акрэсліла асноўныя праблемы, якія на сённяшні дзень існуюць у нашай краіне, ды агучыла варыянты іх вырашэння. Вольга Кавалькова неаднаразова падкрэсліла, што Беларусь мусіць заставацца незалежнай дзяржавай.

"Ці можаце вы заўтра прачнуцца грамадзянамі іншай, варожай краіны? Я — не! — гаварыла кандыдат у дэпутаты. — Бо Расія — гэта тупік, і хай яна з гэтага тупіка выходзіць без нас".

Безумоўна запомняцца гледачам словы Кавальковай пра якасць вады ў Фрунзенскім раёне Мінска. "Я так хачу зараз піць...", — сказала хрысціянская дэмакратка і дастала бутэльку з вадой, набраную там.

"Вы адчуеце жудасны пах хлоркі нават праз экран", — папярэдзіла Вольга Кавалькова, адкрываючы бутэльку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі