Кандыдат Альшэўскі даказаў парушэнне з боку праўладнага канкурэнта

Кандыдат Альшэўскі даказаў парушэнне з боку праўладнага канкурэнта

Незалежны кандыдат Сяргей Альшэўскі даказаў парушэнне з боку праўладнага кандыдата на сваім участку, і яшчэ адно, Але ўжо з боку выбарчай камісіі. Пра гэта ён распавёў у сваім акаўнце ў сацсетцы "Фэйсбук". 

14 лістапада акруговая выбарчая камісія разглядала скаргі, пададзеныя Альшэўскім. Вядомы выкладчык балатуецца ў Дзятлаве па Нёманскай выбарчай акрузе №56. 

Па словах Альшэўскага, яго камандзе ўдалося даказаць, што на адным з выбарчых участкаў камісія выдала выбарчы бюлетэнь не самому выбарцу, а яго сваяку. 

Акрамя таго, Альшэўскі даказаў парушэнні з боку праўладнага кандыдата па сваёй акрузе — намесніка гендырэктара "Гроднааблгазу" Уладзіміра Сіняка. Выбарчыя плакаты кандыдата былі надрукаваныя ў фірме, не занесенай у Дзяржрэестр выдаўцоў вытворцаў і распаўсюднікаў друкаваных выданняў. Камісія прызнала гэта парушэнне і вынесла папярэджанне Сіняку. Але, кажа Альшэўскі, нават не было прынятае рашэнне зняць плакаты, надрукаваныя з парушэннем заканадаўства. 

Раней кандыдатку ад АГП Вольгу Беляўцову (Заслаўская акруга №77) знялі з выбараў за тое, што яе выбарчыя ўлёткі былі надрукаваныя аналагічнай фірмай, не ўнесенай у Дзяржрэестр. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі