Кандрацьеў заявіў, што пакіне пасаду галоўнага трэнера зборнай

Пасля трох тураў у каманды толькі адно ачко, разам з Люксебургам беларусы знаходзяцца на апошніх месцах групы С. Пра выхад на чэмпіянат Еўропы ўжо ніхто не гаворыць.

Галоўны трэнер Георгій Кандрацьеў пасля матча прызнаў, што "прайгралі заслужана, больш класнай камандзе". На яго погляд, беларускія футбалісты горш гуляюць у футбол, чым славакі.

"Паколькі выніку няма, трэнер павінен сысці, — цытуе словы Кандрацьева БелаПАН. — Я абяцаў — я сыйду. Думаю, у федэрацыі не будуць пярэчыць. Але вы думаеце, на маё месца прыйдзе іншы спецыяліст і нешта зменіць? Мы да чаго ішлі 25 гадоў, да таго і прыйшлі. Нашы юнацкія каманды ўсім прайграюць. Мы ўжо адсталі амаль назаўжды ад вядучых краін. Славакія — не вялікая футбольная дзяржава, а мы ўжо адстаем і ад яе. Паглядзіце, як з мячом працуюць нашы гульцы і як гэта робяць славакі...".

Кандрацьеў канстатаваў, што шанцаў на выхад на Еўра-2016 "практычна няма", таму задача, якая стаяла перад ім, не выканая. Ён разважае, што, напэўна, варта даць магчымасць "новаму чалавеку... пачаць рыхтаваць хлопцаў да адбору на чэмпіянат свету [2018 года]". Галоўны трэнер зборнай выказаў спадзяванне, што яго наступнік будзе больш удачлівым.

Фота — БЕЛТА

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі