Канада далучылася да санкцый ЕС супраць беларускіх чыноўнікаў

Канада далучылася да санкцый ЕС супраць беларускіх чыноўнікаў

6 лістапада Канада ўвяла дадатковыя санкцыі супраць яшчэ 13 беларускіх чыноўнікаў, паведамляе МЗС краіны. 

Санкцыі Канады ўводзяцца скаардынавана з Еўрапейскім Саюзам. Як перадавала Еўрарадыё, сёння ЕС пашырыў "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў на 15 чалавек. Канадскі спіс карацейшы за еўрасаюзаўскі, бо санкцыі супраць Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў гэтая краіна ўвяла раней. 

Сваё рашэнне пашырыць "чорны спіс" у МЗС Канады патлумачылі так: "Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года беларускі ўрад вядзе сістэматычную кампанію рэпрэсій і заахвочаны дзяржавай гвалт супраць грамадскіх пратэстаў і дзейнасці апазіцыйных груп". У Канадзе заклапочаныя дакументальна пацверджанымі звесткамі пра парушэнні правоў чалавека, у тым ліку свабоды прэсы, выказвання думак і мірных сходаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі