"Камунарка" збіраецца пабудаваць новую фабрыку

Прадукцыя "Камунаркі"

Прадукцыя "Камунаркі" / kommunarka.by

Мінская кандытарская фабрыка "Камунарка" плануе будаўніцтва новай вытворчасці. Ужо ў красавіку пачнуць рыхтаваць будаўнічую пляцоўку.

"Гэта па маштабах будзе такая ж фабрыка, але больш сучасная", — паведаміў у эфіры беларускага тэлебачання памочнік гендырэктара прадпрыемства па асобых даручэннях Мікалай Камаеў. Прадугледжваецца, што на фабрыцы будзе дзесяць новых вытворчых ліній. Цяпер заключаюцца кантракты на пастаўку абсталявання. Чакаецца, што новую фабрыку пабудуюць да 2027 года.

Нагадаем, раней паведамлялася, што "Камунарка" хоча нарасціць вытворчасць какава-прадуктаў і цалкам адмовіцца ад імпарту гэтай сыравіны з ЕС. У снежні 2022 года таму размова ішла аб стварэнні новай імпартазамяшчальнай вытворчасці поўнага цыкла. Аб'ём інвестыцый ацэньваўся ў 46 мільёнаў эўра. На момант прыняцця рашэння фабрыка вырабляла толькі 40% неабходных паўфабрыкатаў, а астатнія 60% імпартаваліся з краін Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі