Кампенсацыю за выкананне “Малітвы” Шпакоўская будзе сплачваць 6 гадоў

Акторка тэатра імя Максіма Горкага Наста Шпакоўская атрымала разліковы лісток за красавік, паводле якога заробак у яе 2 мільёны 576 тысяч 960 рублёў. За гэтыя грошы Шпакоўская павінная не толькі жыць, але і выплачваць кампенсацыю Алегу Моўчану, аўтару музыкі вядомай “песняроўскай” “Малітвы”. Калі на выплату кампенсацыі ў Шпакоўскай будуць вылічваць 10% ад заробку штомесяц, то на выплату ўсёй сумы спатрэбіцца 6 гадоў. Праўда, кажа акторка, пакуль ёй не паведамілі, як з яе будуць вылічваць грошы.

Шпакоўская: “Мне яшчэ не тэлефанаваў судовы выканаўца, і я яшчэ не ведаю, як з мяне будуць спаганяць гэтыя грошы. У любым выпадку, у мяне грошай няма, каб адразу ўсю суму выплаціць. Я ў судзе цікавілася, як і што будзе рабіцца ў такім выпадку, але мне сказалі, што мне будуць тэлефанаваць і неяк будуць гэтыя грошы спаганяць”.

Па словах Шпакоўскай, заробак у 2,5 мільёны рублёў — сярэдні ва ўсіх актораў “горкаўскага” тэатра. Кажа, часам бывае больш, але не нашмат і нячаста. Іншая справа, што калі год таму ў пераліку на долары гэта было каля 300 долараў, то цяпер — менш за 200. На пытанне, на колькі ёй хопіць красавіцкага заробку, Наста Шпакоўская кажа: “На тры дні. А ў астатнія дні будзем маліцца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі