Вы тут

Камандзіру роты Коржыча пагражае 6 гадоў зняволення, старшыні — 4 гады

Фота: Еўрарадыё

Камандзіру роты Коржыча Паўлу Сукавенку пагражае 6 гадоў зняволення, прапаршчыку Артуру Вірбалу — 4 гады з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такія тэрміны для іх запрасіў пракурор. Сукавенку і Вірбала абвінавачваюць ва "злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады ці бяздзеянні ўлады" (яны здзекаваліся з падначаленых). Першы прызнаў сваю віну часткова, другі — цалкам. У чацвер у Мінскім абласным судзе, дзе праходзіць гучны працэс, адбываліся спрэчкі бакоў. З апошнім словам абвінавачаныя выступяць 17 кастрычніка.

Старшы лейтэнант Павел Сукавенка камандаваў у Печах ротай, у якой служыў пінчук Аляксандр Коржыч, які загінуў восенню 2017 года. Прапаршчык Артур Вірбал быў у гэтай роце старшыной. Як вядома, па справе аб гібелі Коржыча праходзіць асобны працэс, фігурантамі якога з'яўляюцца трое сяржантаў. У ім абвешчаны перапынак таксама да 17 кастрычніка.