Каманда Лукашэнкі на Калядным турніры абыграла кітайцаў — 14:9

Каманда Лукашэнкі на Калядным турніры абыграла кітайцаў — 14:9

5 студзеня на 14-м Калядным міжнародным турніры аматараў хакея каманда Аляксандра Лукашэнкі святкавала перамогу над камандай Кітая — 14:9 (2:0, 7:3, 5:6), перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы закінуў дзве шайбы ў другім перыядзе і двойчы асіставаў Паўлу Беламу пры ўзяцці брамы. 

Гэта другая перамога каманды Лукашэнкі на турніры. Напярэдадні яна выйграла ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў з лікам 12:7. 

Беларусы маюць 4 ачкі з 4 магчымых. На адзін бал менш маюць хакеісты Швейцарыі: спярша яны выйгралі ў кітайцаў з лікам 7:4, а сёння згулялі ўнічыю з камандай з ААЭ — 4:4.

У групе В пасля двух тураў па чатыры ачкі налічваюць хакеісты Чэхіі ды Расіі. Каманды Швецыі і Балканаў маюць па дзве паразы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі