Камала Харыс выбрала кандыдата ў віцэ-прэзідэнты
Цім Уолз
Віцэ-прэзідэнт ЗША і кандыдатка на пасаду кіраўніка Белага дома ад Дэмакратычнай партыі Камала Харыс абрала сабе партнёра на будучых прэзідэнцкіх выбарах. Кандыдатам у віцэ-прэзідэнты стаў 60-гадовы губернатар Мінесоты Цім Уолз.
"Я з гонарам паведамляю, што запрасіла Ціма Уолза стаць маім напарнікам, — напісала Харыс у Х. — Будучы губернатарам, трэнерам, настаўнікам і ветэранам, ён дапамагае такім жа рабочым сем'ям, як яго ўласная. Выдатна, што ён у нашай камандзе".
Уолз — ветэран Нацгвардыі арміі ЗША, былы настаўнік. У 2007-м быў абраны ў Палату прадстаўнікоў і прапрацаваў там 12 гадоў. Губернатарам Мінесоты яго выбралі ў 2019-м. Як губернатар Цім Уолз, прасоўвае бясплатнае харчаванне ў школах, меры па барацьбе са змяненнем клімату і скарачэнне падаткаў для сярэдняга класа, выступае за рэпрадуктыўныя правы жанчын.
It is the honor of a lifetime to join @kamalaharris in this campaign.
— Tim Walz (@Tim_Walz) August 6, 2024
I’m all in.
Vice President Harris is showing us the politics of what’s possible. It reminds me a bit of the first day of school.
So, let’s get this done, folks! Join us. https://t.co/tqOVsw2OLM
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.