Вы тут

Каля Маладзечна грузавік МАЗ сутыкнуўся з электрычкай

На месцы здарэння / mlyn.by

У Маладзечанскім раёне грузавік МАЗ сутыкнуўся з электрычкай. Як паведамляе mlyn.by, здарэнне адбылося раніцай 23 чэрвеня на пераездзе ў вёсцы Краснае. Електрычка ехала з Мінска ў Маладзечна. На шчасце, людзі не пацярпелі. Былі пашкоджаны тры апошнія вагоны. Пасля іх агляду электрацягнік даехаў да дэпо ў Маладзечне.

Паводле папярэдніх даных, у грузавіка, якім кіраваў 24-гадовы вадзіцель, адмовілі тармазы.

Пашкоджанні на электрацягніку / mlyn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.