Вы тут

Каля беларускага пасольства ў Маскве затрымлівалі Мядзведзева

Затрыманне Кірыла Мядзведзева / novayagazeta.ru

Каля беларускага пасольства ў Маскве затрымлівалі Кірыла Мядзведзева, саліста фолк-панк гурта "Аркадий Коц". У нядзелю ён удзельнічаў у канцэрце ў падтрымку беларусаў-пратэстоўцаў. Паліцыянты схапілі Мядзведзева, калі ён выконваў песню "Муры". На музыку склалі адміністрацыйны пратакол за "дробнае хуліганства" і выпісалі штраф — 500 расійскіх рублёў (больш за 6 долараў), паведамляе "Новая газета".

Агулам паліцыя затрымала каля беларускага пасольства 8 чалавек.

novayagazeta.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.