Вы тут

Калі ж прышчапіўся ад каранавіруса міністр аховы здароўя Піневіч?

Міністру Піневічу робяць прышчэпку / t.me/minzdravbelarus

16 красавіка прэс-служба Мінздароўя паведаміла, што кіраўнік ведамства Дзмітрый Піневіч прышчапіўся ад COVID-19 расійскай вакцынай "Спутник V" беларускай вытворчасці. У афіцыйным тэлеграм-канале Мінздароўя была апублікаваная фатаграфія міністра, якому робяць прышчэпку.

Аднак у карыстальнікаў інтэрнэту з'явіліся сумневы, што падзеі адбываюцца сёння. Уверсе злева на фатаздымку можна заважыць жоўтае лісцё, якога няма на дрэвах у сярэдзіне красавіка.

Дарэчы, фатаздымкі БЕЛТА, дзе Піневічу робяць прышчэпку, больш адпавядаюць сённяшнім краявідам — там за акном бачна голае галлё дрэваў.

Пазней з'явілася інфармацыя, што каля лякарні, дзе рабіў прышчэпку Піневіч, сапраўды расце дрэва, на якім лісце застаецца жоўтым нават увесну. 

Міністру Піневічу робяць прышчэпку пры жоўтым лісці / t.me/minzdravbelarus
Міністру Піневічу робяць прышчэпку пры голым галлі / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.