Калеснікава: Каардынацыйная рада пісала e-mail расійскаму амбасадару

Калеснікава: Каардынацыйная рада пісала e-mail расійскаму амбасадару

Каардынацыйная рада некалькі разоў спрабавала скантатавацца з расійскім амбасадарам у Мінску Дзмітрыем Мезенцавым, але безвынікова. Пра гэта сябра прэзідыуму КР Марыя Калеснікава распавяла ў эфіры радыё "Эхо Москвы".

"Вядома ж, мы некалькі разоў рабілі спробы звязацца з паслом РФ у Беларусі. Мы пакуль не атрымалі ніякага адказу. Але мы чакаем. Мы гатовыя сваю сітуацыю нейкім чынам наша бачанне растлумачыць і нашу пазіцыю. Пісалі e-mail", — паведаміла Калеснікава.

Па яе словах, у яе ёсць звесткі, што "пасланні дайшлі і хутка будзе адказ".

Напярэдадні міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што ў КР уваходзяць некаторыя людзі, якія выказваюцца за разрыў з Расіяй і скасаванне агульных дамоваў. Таму, маўляў, Крэмль не бачыць неабходнасці кантактаваць з гэтай структурай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі