Кабякоў: Прагнозныя паказчыкі на 2016 год аказаліся нашмат горшыя

Кабякоў: Прагнозныя паказчыкі на 2016 год аказаліся нашмат горшыя

Прагнозныя паказчыкі на 2016 год аказаліся нашмат горшыя, чым меркавалася. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" па тэлеканале "Беларусь 1" заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Ён сцвярджае, што прагноз рабіўся "не на пустым месцы", былі выкарыстаныя лічбы міжнародных фінансавых арганізацый. Але на сітуацыю паўплывалі сумнавядомыя "знешнія фактары".

Тэмпы росту валавога ўнутранага прадукта па выніках першага квартала 2016 года склалі 96,4%. Ураду давялося прымаць меры "па бюджэтнай кансалідацыі". Паводле слоў Кабякова, выдаткі бюджэту былі зарэзерваваныя на 16 трыльёнаў рублёў.

"А гэта вельмі адчувальна — мы не маглі сабе дазволіць зачапіць сацыяльныя абавязацельствы, зарплаты, пенсіі", — кажа прэм'ер. Ён адзначыў, што ішоў пошук дадатковых крыніц даходаў. Гэта і павышэнне ставак акцызаў на нафтапрадукты ("без павелічэння рознічных цэнаў"), і адмова ад льгот па ПДВ на грамадскім транспарце ("не павялічваючы тарыфы"). Кабякоў кажа, што кіраўнік дзяржавы не пагадзіўся "на больш глыбокія меры, адчувальныя для насельніцтва".

"Мы павінны прыйсці да нармальных параметраў макраэканамічнай і крэдытнай палітыкі, каб мы на 2020 год мелі інфляцыю ў межах 5%", — заявіў прэм'ер Кабякоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі