Кабякоў патлумачыў, чаму не хапае праектаў пад замежныя крэдытныя лініі

Кабякоў патлумачыў, чаму не хапае праектаў пад замежныя крэдытныя лініі

Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў патлумачыў, чаму не хапае праектаў пад замежныя крэдытныя лініі. Пра гэта падчас нядаўняга выступлення з Пасланнем да беларускага народу і Нацыянальнага сходу з абурэннем заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што гаворка ідзе найперш пра кітайскія крэдыты.

У эфіры праграмы "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" прэм'ер заявіў, што крэдытныя сродкі давядзецца вяртаць, таму стаўка робіцца на праекты, якія акупаюцца. "Мы цяпер маглі б запоўніць гэтыя праектныя лініі сацыяльнымі, інфраструктрнымі праектамі, тымі, якія б замянілі нашыя бюджэтныя выдаткі, — цытуе словы Андрэя Кабякова БЕЛТА. — А вяртаць як? Якія крыніцы вяртання? Таму мы цяпер зрабілі стаўку на камерцыйныя праекты, якія акупаюцца. І ў гэтым плане ёсць дэфіцыт праектаў, думак прапановаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі