Кабаева: Беларускія гімнасткі паспяхова канкуруюць з расійскімі

Кабаева: Беларускія гімнасткі паспяхова канкуруюць з расійскімі

Беларускія гімнасткі паспяхова канкуруюць з расійскімі. Такое меркаванне алімпійская чэмпіёнка 2004 года па мастацкай гімнастыцы Аліна Кабаева выказала падчас адкрыцця Палаца гімнастыкі ў Мінску, інфармуе БЕЛТА.

Кабаева заявіла, што заўсёды сябравала з беларускімі гімнасткамі. Яна высока ацаніла з'яўленне ў Мінску Палаца гімнастыкі — аднаго з найлепшых у свеце падобных цэнтраў. "Для мяне вялікі гонар прысутнічаць на гэтым мерапрыемстве", — дадала яна.

Кабаева падкрэсліла, што беларускія гімнасткі годна выступаюць на міжнародных турнірах і паказваюць там высокі ўзровень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі