Расіяне абураюцца: выйграюць медалі, а іх аддаюць беларусам
![Гульні ў Казані](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/bricsartsnr0613-0189.jpg.webp?itok=DxDnzxiM)
Гульні ў Казані / bricskazan2024.games
На Гульнях БРІКС, якія праходзяць у Казані, у спартыўнай і мастацкай гімнастыцы на ўзнагароды могуць прэтэндаваць толькі па два спартсмены ад адной краіны. Расіяне абураюцца: выйграюць медалі, а іх аддаюць беларусам.
У першы дзень у шматбор'і найлепшыя вынікі паказалі трое расіян, а ў выніку бронзу аддалі лідару беларускай зборнай Ягору Шарамкову. Падобная сітуацыя была і ў жаночым турніры. Беларуска Кіра Магарэвіч атрымала бронзу, нягледзячы на тое, што паказала толькі сёмы вынік. Справа ў тым, што расіянкі занялі не толькі прызавыя месцы, але і тры наступныя. У выніку ў медалёвым заліку беларуская зборная займае трэцяе месца пасля РФ і КНР.
![Расіяне абураюцца: выйграюць медалі, а іх аддаюць беларусам](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/000028_1710519452_621689_big.jpg.webp?itok=V73fAtdf)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.