Кабачковую ікру з нітратамі выявілі ў магілёўскіх крамах

Кабачковую ікру з нітратамі выявілі ў магілёўскіх крамах

Кабачковую ікру з высокім утрыманнем нітратаў выявілі ў магілёўскіх крамах спецыялісты Магілёўскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

У лабараторыях яны праверылі кабачковую ікру марак Mikado, "Пиканта", Delicios, Natur Bravo і Еко на ўтрыманне нітратаў. Дапушчальны паказчык ўтрымання нітратаў складае 400 мг/кг. Перавышэнне нітратаў выявілі ў чатырох гандлёвых марак. 

У кабачковай ікры Еко (вытворца "Славянскі кансервавы камбінат", Расія) нітраты перавышалі норму амаль у 2,5 раза — іх паказчык склаў 963 мг/кг. У ікры малдаўскай фірмы Delicios нітратаў выявілася амаль у 2,3 раза больш за норму — 902 мг/кг. Ва ўкраінскай кабачковай ікры Mikado перавышэнне нормы было амаль у два разы — 783,2 мг/кг. Найменшае перавышэнне выявілі ў малдаўскіх кансервах Natur Bravo — 572 мг / кг. 

Гэтыя тавары ўнесеныя ў рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і (або) абарачэння на тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі