Каб вярнуць заробак, беларускі гастарбайтар пагражаў скокнуць з будынка

Прыезджы з Беларусі забраўся на дах двухпавярховага будынка, паведамляюць расійскія СМІ. Мужчына пагражаў, што саскочыць, калі да яго не прыедуць журналісты. З вышыні мужчына паспеў распавесці, што на крайні крок ён вырашыўся з-за падману працадаўцы.



Выявілася, што няўдалага самазабойцу клічуць Аляксандр, яму 32 гады, і ён беспрацоўны мігрант. Пакуль ішлі перамовы, мужчына паспеў парэзаць сябе аскепкамі пабітай бутэлькі.



Выратавальнікі, аднак, угаварылі беларуса не скакаць з даху.



Фота — afisha.gorodkirov.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі