Вы тут

IV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва — што гэта і навошта?

Уладзімір Карагін / Еўрарадыё

З 18 па 24 сакавіка праходзіць IV Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва. Па ўсёй краіне запланаваныя канферэнцыі, сустрэчы, круглыя ​​сталы, дыскусіі і навучальныя семінары з удзелам чыноўнікаў і прадстаўнікоў бізнес-колаў. Арганізатары Тыдня — Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва, Мінэканомікі, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва і рэгіянальныя бізнэс-асацыяцыі.

Як змяняецца бізнес-клімат у Беларусі, у які бок эвалюцыянуюць адносіны прадпрымальнікаў і дзяржавы? Якія пытанні стаяць перад бізнес-супольнасцю? Што перашкаджае разняволенню прадпрымальніцкай ініцыятывы? На гэтыя і іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня вышэйшай каардынацыйнай рады РКП Уладзімір Карагін.