ISW: тэмпы расійскага наступу ва Украіне зніжаюцца

Уладзімір Пуцін / прэс-служба прэзідэнта РФ
Уладзімір Пуцін / прэс-служба прэзідэнта РФ

Наступальны патэнцыял Расіі працягвае зніжацца, піша Інстытут вывучэння вайны са спасылкай на словы кіраўніка Рады рэзервістаў УСУ Івана Цімачка. Па яго дадзеных, расіяне спрабуюць рассяродзіць украінскія войскі напярэдадні контрнаступу.

Каб кампенсаваць пагаршэнне сваіх пазіцый у наступе, Крэмль выкарыстоўвае артылерыю. Інстытут вывучэння вайны адзначае ўзрост попыту на артылерыйныя боепрыпасы ў Расіі.

“Расійскія сілы выкарыстоўваюць цяжкія артылерыйныя абстрэлы, каб зраўнаваць населеныя пункты з зямлёй, перш чым захапіць іх”, — адзначаюць спецыялісты Інстытута.

Такім чынам яны сыходзяць ад неабходнасці праводзіць эфектыўныя пяхотныя атакі ці выкарыстоўваць высокадакладныя боепрыпасы.

Паводле дадзеных выдання Washington Post, УСУ выкарыстоўвае ўтрая менш артылерыйскіх снарадаў, чым расіяне. З аднаго боку, таму, што яны дакладней расстаўляюць мэты. З іншага боку, адзначае выданне, Украіна выйгравае ад таго, што займае абарончыя пазіцыі. Пры наступе патрабаванні да артылерыі падвышаныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі