Лукашэнка не мае намеру ўступаць у вайну, лічаць у ISW — 408-я раніца вайны

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kommersant.ru
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / kommersant.ru

Аляксандр Лукашэнка і далей не мае намеру далучаць Беларусь да вайну Расіі супраць Украіны, лічаць эксперты Інстытута вывучэння вайны (ISW). Такую выснову яны зрабілі пасля аналізу заяў Лукашэнкі на ўчорашняй сустрэчы з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Аналітыкі ISW адзначаюць, што ўсе заявы беларускага дыктатара былі шаблоннымі: NATO нарошчвае сілы ля межаў, Захад вядзе інфармацыйную, палітычную і эканамічную вайну супраць Беларусі і Расіі.

Лукашэнка раней ужо выкарыстоўваў гэтую рыторыку, каб апраўдаць сваё нежаданне паўнавартасна далучацца да расійскай агрэсіі. Лукашэнка цісне на тое, "што Беларусі неабходна абараніць заходні фланг Саюзнай дзяржавы", нагадваюць эксперты. Пры гэтым яны адзначаюць, што "Лукашэнка ўсё больш губляе прастору для манеўру з Крамлём" і, падобна, згаджаецца на далейшую інтэграцыю ў рамках Саюза.

Кітай не будзе сапраўдным нейтральным арбітрам у гэтай вайне. Гэта яшчэ адна выснова экспертаў ISW, якую яны зрабілі па выніках візіту прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона ў Пекін. Макрон лётаў у Пекін, каб сустрэўся са старшынём КНР Сі Цзіньпінам і заклікаць Сі  "абразуміць Расію" і вярнуць усіх за стол перамоваў. Сі заявіў, што Кітай "выступае за мірныя перамовы і шукае палітычнае рашэнне", але не стаў удавацца ў дэталі або ўскладаць віну на адзін з бакоў. "Двухсэнсоўныя каментары Сі Цзіньпіна не паказваюць на які-небудзь сур'ёзны намер Пекіна адкрыта аказаць ціск на Расію з мэтай спынення ўварвання ва Украіну, што было б неабходна для сур'ёзных мірных перамоваў", адзначаюць эксперты.

Да сітуацыі на фронце. За суткі расіяне нанеслі па тэрыторыі Украіны 5 ракетных і 18 авіяцыйных удараў, здзейснілі 53 абстрэлы з рэактыўных сістэм залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і грамадзянскай інфраструктуры населеных пунктаў. Пра гэта гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба УСУ

На Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках, дзе расіяне вядуць наступальныя дзеянні, адбіта больш за 40 нападаў. Расійскія сілы спрабуюць узяць пад поўны кантроль Бахмут, тут "працягваюцца жорсткія баі", кажуць ва ўкраінскім Генштабе. Падраздзяленні сіл абароны Украіны адбілі на гэтым участку фронту 16 нападаў праціўніка. Жорсткія баі ідуць і за Мар'інку, тут было адбіта 19 нападаў.

Украінскія войскі істотна пацяснілі расіян на Кінбурнскай касе ў Мікалаеўскай вобласці. Пра гэта заявіла ў эфіры тэлеканала "Эспрэса" кіраўніца аб'яднанага прэс-цэнтра Сіл абароны поўдня Наталля Гумянюк. На гэтым участку, верагодна, няма вялікай канцэнтрацыі расійскіх сіл. Па словах Гумянюк, раз у двое сутак расіяне вырашаюцца выцягнуць артылерыйскую ўстаноўку, каб пазначыць сваю прысутнасць на заходняй частцы касы і абстраляць Дняпроўска-Бугскі ліман. Гумянюк дадала, што расіяне збіраюцца бліжэй да мацерыковай часткі, дзе хаваюцца за мясцовымі жыхарамі.

Нагадаем, у лістападзе кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім казаў, што УСУ вызвалілі ўсю вобласць, акрамя невялікай тэрыторыі на Кинбурнской касе. Але на касе грамадзянскіх няма. А ў студзені Наталля Гумянюк казала, што на касе працягваюцца актыўныя баявыя дзеянні. І кантролю над гэтай тэрыторыяй не мае ні адзін з бакоў.

Выданне The New York Times піша, што ў Twitter і Telegram "злілі" засакрэчаныя вайсковыя дакументы, якія тычацца будучага контрнаступлення УСУ. Гаворка ідзе аб дапамозе ўкраінскаму войску з боку ЗША і NATO.

У дакументах няма інфармацыі, як, калі і дзе Украіна мае намер пачаць сваё контрнаступленне. Але там прапісаны амерыканскі і ўкраінскі погляд на тое, што можа спатрэбіцца ўкраінскім войскам для гэтай кампаніі (па стане на 1 сакавіка). Адзін з дакументаў, у прыватнасці, тычыцца навучання ўкраінскіх вайскоўцаў. У ім згадваецца 12 брыгад, якія набіраюцца. Дзевяць з іх навучаюць ЗША і іншыя саюзнікі па НАТА. З гэтых дзевяці брыгад, згодна з дакументамі, шэсць будуць гатовыя да 31 сакавіка, а астатнія — да 30 красавіка. Пентагон ужо пачаў расследаванне, шукае, хто стаіць за ўцечкай.

Лукашенко и дальше не намерен вступать в войну, считают в ISW — 408-е утро войны
Артыкул the New York Times аб уцечцы сакрэтных дадзеных / @uniannet

Ва ўкраінскі праект "Хачу жыць" звярнуліся больш за тры тысячы расійскіх вайскоўцаў, якія гатовыя здацца ў палон, сцвярджае спікер каардынацыйнага штаба ў пытаннях ваеннапалонных Віталь Мацвіенка.

"У сакавіку мы зафіксавалі па сутнасці рэкорд больш за 3000 зваротаў, што ўдвая больш, чым у 2022 годзе. У кастрычніку і снежні 2022 года мы ў сярэднім фіксавалі 1400-1500 зваротаў штомесяц. У студзені-сакавіку колькасць вырасла да 2500", цытуе Мацвіенку Hromadske.

Мацвіенка мяркуе, што зваротаў стала больш праз прадчуванні ў сувязі з контрнаступленнем УСУ.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі