"Іслач" выйграла ў "Мінска", "Нафтан" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю

"Іслач" выйграла ў "Мінска", "Нафтан" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю

У нядзелю, 8 траўня, праходзяць апошнія матчы 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Іслач" выйграла ў гасцях у "Мінска" — 1:0 — і набрала 13 ачкоў. Адзіны гол забіў на 28-й хвіліне Аляксандр Шагойка (гл. відэа). "Нафтан" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 1:1. Руслан Цевераў на 58-й хвіліне адкрыў лік, госці яго зраўнялі толькі на 84-й, вызначыўся Ягор Зубовіч.

Сёння таксама гуляюць "Віцебск" і "Тарпеда-БелАЗ", БАТЭ і "Слуцк".

Чатыры матчы шостага тура прайшлі ў суботу: "Граніт" "Шахцёр" — 1:1, "Дынама" (Брэст)"Славія" — 0:0, "Белшына" "Нёман" — 1:1, "Крумкачы""Гарадзея" — 0:1.

Матчы 7-га тура пройдуць 11-13 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі