Вы тут

"Іслач" спыніла пераможную серыю "Нёмана"

Заўзятары пабачылі ў Маладзечне два галы / Скрыншот з відэа

У суботу прайшлі чатыры матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Іслач" спыніла пераможную серыю "Нёмана", якая складалася з пяці выйгрышаў запар (яны дазволілі гродзенцам пакінуць ніжнюю частку турнірнай табліцы). У Маладзечне каманда з Мінскага раёна перамагла з лікам 2:0. Абодва галы былі забіты ў другім тайме.

"Мінск" прайграў "Тарпеда-БелАЗ" — 0:2, брэсцкае "Дынама" і "Слуцк" згулялі ўнічыю 0:0, "Гомель" выйграў у "Віцебска" — 4:1. Астатнія матчы пройдуць у нядзелю.

У першынстве лідыруе салігорскі "Шахцёр" — 50 ачкоў пасля 19 матчаў, у БАТЭ 45 ачкоў пасля 21 паядынка.

Расклад матчаў тура / vk.com/belarusff

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.