"Іслач" абыграла лідара чэмпіянату салігорскі "Шахцёр"

"Іслач" абыграла лідара чэмпіянату салігорскі "Шахцёр" — 4:2. Гэта быў паядынак 22-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Лік адкрыў гулец "Іслачы" Дзмітрый Юсаў на 9-й хвіліне. У пачатку другога тайма Арцём Архіпаў забіў гол у адказ. Але ў далейшым "Іслач" правяла яшчэ тры галы, вызначыліся той жа Юсаў і Мікалай Януш (2). "Шахцёр" адказаў толькі трапным ударам Ігара Бурко.

У нядзелю гарнякоў можа дагнаць БАТЭ, калі абыграе ў гасцях "Нёман". Але і гродзенцы, якія маюць матч у запасе, могуць, у выпадку поспеху, не толькі дагнаць, але і з часам абагнаць цяперашняга лідара.

У іншым сённяшнім матчы "Слуцк" прайграў мінскаму "Дынама" — 1:2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

АБФФ