Іран перадаў Расіі партыю дальнабойных беспілотнікаў — The Guardian

Іранскія беспілотнікі / Sepah News/AFP/Getty Images
Іранскія беспілотнікі / Sepah News/AFP/Getty Images

Іран перадаў Расіі партыю дальнабойных беспілотнікаў шматразовага выкарыстання, піша The Guardian са спасылкай на свае крыніцы. Па даных выдання, Масква і Тэгеран дамовіліся пра гэта ў лістападзе 2022-га. Гаворка ідзе пра шэсць беспілотнікаў Mohajer-6, а таксама 12 — Shahed 191 и 129. Пасля выканання задання яны могуць вяртацца на базу. Дагэтуль іранскія баявыя дроны, якія атрымлівала РФ, можна было выкарыстаць толькі аднойчы.

Частку беспілотнікаў з Ірана ў Расію даставілі грузавым самалётам, частку — праз Каспійскае мора. У РФ у "камандзіроўку" прыбылі дзясяткі інструктараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі