“Новая Беларусь”: скандалы, інтрыгі, адстаўкі і прэзентацыі канферэнцыі — эфір

Лагатып канферэнцыі

Лагатып канферэнцыі / тг-канал Ціханоўскай

У Варшаве прайшла чарговая канферэнцыя “Новая Беларусь”. Удзельнікі спрабавалі адрэфлексаваць на тэму рэзультатаў шасці гадоў барацьбы з рэжымам Лукашэнкі, прааналізаваць вынікі дзейнасці дэмсіл і абазначыць план далейшых дзеянняў. Былі і палымяныя прамовы палітыкаў, і прэзентацыі новых праектаў, праграм ды ініцыятыў, гучныя адстаўкі і назначэнні, былі і скандалы.

Ці ёсць у дэмакратычных сіл рэальны план змены ўлады і ці гатовы яны да моманту, калі “акно магчымасцей” нарэшце адкрыецца? Ці сапраўды ў дэмсілах назіраецца “сегментацыя” і падзел на “эліты” і “простых” беларусаў? Якую ролю ў жыцці беларускай супольнасці мусяць адыграць прынятыя на канферэнцыі рэзалюцыі, прэзентаваныя праекты і новыя ініцыятывы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліса Рыжычэнка ў 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.