Intelligency прэзентуе 13-ы трэк з новага альбома DoLoven

Intelligency прэзентуе 13-ы трэк з новага альбома DoLoven

Мінскі электронны live-бэнд Intelligency прэзентуе 13-ы трэк з новага альбома DoLoven. Кампазіцыя называецца Blizzard і з'яўляецца бонус-трэкам да альбома.

"Яна чакала свайго часу і не выходзіла разам з альбомам. Мы чакалі снежнай зімы з завірухамі, каб трэк прыйшоўся ў пару. Гэта блюзавая зімовая мелодыя, якую прыемна слухаць у снегапад", — тлумачаць музыкі.

Паслухаць мелодыю можна на сайце Еўрарадыё, а ніжэй знойдзеце ўвесь альбом.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі