Інстытуту гісторыі даручылі падрыхтаваць зборнік дакументаў пра Курапаты

Інстытуту гісторыі даручылі падрыхтаваць зборнік дакументаў пра Курапаты

Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручылі падрыхтаваць і выдаць зборнік дакументаў пра сталінскія рэпрэсіі і расстрэлы ў Курапатах. Пра гэта на круглым стале ў БДУ паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, гісторык Ігар Марзалюк.

“Ёсць даручэнне, будзем рыхтаваць матэрыялы, — цытуе словы Марзалюка партал tut.by. — Гэта будзе зборнік па Курапацкай тэме. Усё будзе падрыхтавана, аб’ектыўна, каб не было інсінуацый. Па гэтай тэме будзе круглы стол, але пакуль канкрэтных рэчаў няма — давайце не будзем дэталізаваць”.

Дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч пацвердзіў, што сапраўды такое даручэнне ёсць, але іншых падрабязнасцяў не распавёў. Гісторыкі кажуць, што тэму сталінскіх рэпрэсій даследавалі ў 1990-я гады, але пасля яна “затармазілася”. Добраўпарадкаваннем Курапатаў, урочышча, дзе пахаваныя тысячы, а магчыма і дзясяткі тысяч ахвяр рэпрэсій, на працягу дзесяцігоддзяў займаліся грамадскія актывісты, сябры КХП-БНФ. Сёлета ўлады раптоўна згадалі пра Курапаты, правялі там суботнік, аб’явілі конкурс на помнік (як даведалася Еўрарадыё, Мінкульт атрымаў 26 заявак).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі