The Insider: на беларускай мяжы збілі не ўкраінскі, а расійскі беспілотнік

Выданне The Insider, вядомае расследаваннямі, вывучыла гісторыю з беспілотнікам, збітым каля беларуска-ўкраінскай мяжы.

Эксперты сцвярджаюць, што гэта не ўкраінскі Spectator M1, а расійскі "Арлан". На фота, апублікаваных беларускім бокам, яны звярнулі ўвагу на форму галаўной часткі і адсутнаць аэрадынамічных заканцовак-вінглетаў на крылах, што характэрна якраз для "Арлана". 

Гэты расійскі беспілотнік пастаўляецца ў Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, М'янму і Узбекістан.

Як распавядала Еўрарадыё, збіты шпіён-беспілотнік стаў прычынай дыпламатычнага скандалу: украінскага амбасадара 3 лютага выклікалі ў МЗС Беларусі, каб уручыць яму ноту пратэсту. Украінскі бок назваў гісторыю правакацыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.