Вы тут

Інфармагенцтва БелаПАН у Беларусі прызнана "экстрэмісцкім фармаваннем"

Раней СК распачаў крымінальную справу супраць кіраўніцтва БелаПАН / БЕЛТА, ілюстрацыйнае фота

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН у Беларусі ўключана ў спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў". Рашэнне аб гэтым прынята КДБ яшчэ 1 лістапада.

Раней Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў буйным памеры) у дачыненні да цяперашняга і былога дырэктара БелаПАН Ірыны Леўшыной і Дзмітрыя Наважылава, якія знаходзяцца ў СІЗА з 18 жніўня.

Як паведамляла Еўрарадыё, раней Міністэрства ўнутраных спраў прызнала экстрэмісцкім фармаваннем аб'яднанне анархістаў "Прамень".

Пералік фармаванняў, прызнаных экстрэмісцкімі, размешчаны ў адкрытым доступе. Спіс апублікаваны на сайце МУС, ён афіцыйна называецца "пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.